Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Oct 2014

Беларусь і Туркменістан у 2015 годзе здольны падвоіць аб'ём узаемнага гандлю

7 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан, тавараабарот якіх складае $450 млн, могуць у 2015 годзе падвоіць гэты паказчык. Аб гэтым заявіў сёння на 6-м пасяджэнні міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што гэта задача цалкам прымальная. "Мы стварылі сур'ёзны задзел у тым ліку для развіцця новых напрамкаў супрацоўніцтва, якімі могуць стаць сучасныя праекты па стварэнні зборачных вытворчасцей у Туркменістане", - сказаў ён. Анатоль Калінін адзначыў мэтазгоднасць больш актыўнага выкарыстання патэнцыялу прамога ўзаемадзеяння паміж бізнес-структурамі Беларусі і Туркменістана. "Адкрываецца значная перспектыва ў навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, узаемадзеянні ў галіне лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, аховы здароўя", - дадаў ён.

Як паведаміў да пачатку пасяджэння пасол Беларусі ў Туркменістане Алег Табанюхаў, за студзень-жнівень 2014 года Беларусь паставіла ў Туркменістан прадукцыі на $140 млн. Да канца года плануюцца пастаўкі яшчэ на $150 млн, у асноўным за кошт беларускай тэхнікі. Ёсць заяўка на 2 тыс. 445 адзінак тэхнікі. Пасля падпісання пагадненняў, у тым ліку ў час запланаванага на 8 кастрычніка візіту ў Беларусь прэзідэнта Туркменістана, будуць заключаны кантракты на пастаўку гэтай тэхнікі, праінфармаваў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі