Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Кст 2014

Беларусь і Туркменістан дамовіліся нарошчваць пастаўкі беларускай тэхнікі

9 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан дамовіліся аб нарошчванні паставак беларускай тэхнікі. Пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак беларускай сельскагаспадарчай, аўтамабільнай, дарожна-будаўнічай, камунальнай і пасажырскай тэхнікі падпісалі 8 кастрычніка ў Мінску прэзідэнты Беларусі і Туркменістана Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Таксама кіраўнікі дзяржаў падпісалі сумесную заяву, у якой адзначылі важнае значэнне развіцця і паглыблення палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі, умацавання міжпарламенцкіх сувязей, гандлёва-эканамічных адносін, а таксама пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.

Прэзідэнты з задавальненнем адзначылі супадзенне пазіцый па многіх актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, у тым ліку ў рамках ААН і іншых аўтарытэтных міжнародных арганізацый. Бакі пацвердзілі важнасць павышэння ролі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і яе інстытутаў у вырашэнні глабальных пытанняў, забеспячэнні ўстойлівага развіцця, ва ўмацаванні бяспекі і стабільнасці ў свеце.

Узаемапавага, давер, адкрытасць і ўзаемная выгада з'яўляюцца асноватворнымі прынцыпамі развіцця двухбаковых адносін, падкрэслілі прэзідэнты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі