Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Ліп 2014

Беларусь і Цвярская вобласць заключаць пагадненне аб шматпланавым супрацоўніцтве

7 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Цвярская вобласць Расіі заключаць пагадненне аб шматпланавым супрацоўніцтве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў РФ па выніках праведзеных сёння ў Цверы перагавораў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з губернатарам Цвярской вобласці Андрэем Шавялёвым.

"У ходзе сустрэчы бакі дасягнулі дамоўленасцей аб стварэнні сумеснай рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва. У прыватнасці, рабочай групе будзе даручана падрыхтоўка пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Цвярской вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве, распрацоўка дарожнай карты супрацоўніцтва Беларусі і Цвярской вобласці на бліжэйшыя два гады", - адзначылі ў пасольстве.

Удзельнікі перагавораў прадметна абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах. Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што ёсць вялізны рэзерв па нарошчванні аб'ёму двухбаковага ўзаемадзеяння рэспублікі і рэгіёна.

Андрэй Шавялёў заявіў, што ў час рэалізацыі доўгатэрміновай мэтавай дзяржаўнай праграмы па развіцці сельскай гаспадаркі і рэгуляванні рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і прадуктаў харчавання на 2013-2020 гады расійскі бок разгледзіць магчымасць закупкі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Ігар Петрышэнка пацвердзіў гатоўнасць суб'ектаў гаспадарання Беларусі пастаўляць тэхніку з выкарыстаннем схем міжнароднага лізінгу і льготнага крэдытавання, а таксама забяспечыць яе якаснае сэрвіснае і гарантыйнае абслугоўванне.

Бакамі таксама дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў 2014-2015 гадах на тэрыторыі рэгіёна прэзентацый новых узораў сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай, камунальнай, грузавой тэхнікі, вырабленай у Беларусі.

Вызначаны пункты магчымага ўзаемадзеяння па пытанні ўдзелу беларускага боку ў рэалізуемых у Цвярской вобласці праектах па будаўніцтве жывёлагадоўчых ферм, свінакомплексаў, малочнатаварных ферм.

Удзельнікі сустрэчы дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва беларускіх і цвярскіх навукова-даследчых інстытутаў па абмене вопытам, перш за ўсё ў сферы льнаводства. Значны інтарэс у расійскага боку выклікала прапанова па магчымым удзеле беларускіх арганізацый і прадпрыемстваў у аднаўленні тарфяной галіны Цвярской вобласці.

Ігар Петрышэнка прыбыў у Цвярскую вобласць на чале дэлегацыі дзелавых колаў, у склад якой увайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі ААТ "МТЗ", ААТ "МАЗ", ТАА "Амкадор-Цэнтр", ЗАТ "Мяса-малочная кампанія", ААТ "Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод", ТАА "Дзяметра", ААТ "Зялёнаборскае". Яны наведалі Цвярскі абласны бізнес-інкубатар, дзе правялі перагаворы аб устанаўленні партнёрскіх адносін з прадстаўнікамі выканаўчых органаў дзяржаўнай улады рэгіёна, прадпрыемстваў і арганізацый Цвярской вобласці. Тут жа паслом была паказана прэзентацыя экспартных і інвестыцыйных магчымасцей для дзелавых колаў рэгіёна.

У час візіту запланаваны таксама сустрэча з кіраўніком горада Цвер Аляксандрам Корзіным, наведванне Цвярскога вагонабудаўнічага завода і ААТ "Цвераграснабкамплект".

У 2013 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Цвярской вобласцю склаў $287,5 млн. і павялічыўся ў параўнанні з 2012 годам на 20,8 працэнта. Беларускі экспарт дасягнуў $125,7 млн. (рост на 21,9 працэнта), імпарт - $161,8 млн. (19,9 працэнта). На рынку Цвярской вобласці запатрабаваны беларускія прадукты харчавання, будаўнічыя матэрыялы, прадукцыя нафтахіміі, мэбля. Беларусь закупляе ў Цвярской вобласці металапрадукцыю, папяровую і шкляную прадукцыю

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі