Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Чэр 2014

Беларусь і Італія плануюць стварыць савет дзелавога супрацоўніцтва

3 чэрвеня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Беларусь і Італія плануюць стварыць савет дзелавога супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Стварэнне Беларуска-італьянскага савета дзелавога супрацоўніцтва абмеркаваў намеснік старшыні БелГПП Уладзімір Улаховіч на перагаворах з прадстаўнікамі адміністрацыі італьянскай вобласці Кампанія, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Італіі Яўгенам Шастаковым і прэзідэнтам Гандлёвай палаты Рыма Джанкарла Крэманэсі ў час візіту дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў у Італію. Таксама бакі абмеркавалі пытанні развіцця ўзаемадзеяння, рэалізацыі сумесных праектаў і магчымасць падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёвай палатай Рыма.

У італьянскім горадзе Салерна адбылася бізнес-сустрэча, дзе беларускія эксперты выступілі з прэзентацыямі "Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора: умовы, значэнне і шанцы для беларуска-італьянскага эканамічнага супрацоўніцтва" і "Эканамічны патэнцыял і магчымасці вядзення бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь у рамках Мытнага Саюза". Акрамя таго, паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзвюх краін адбылася кантактна-кааперацыйная біржа. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферах фармацэўтыкі, дрэваапрацоўкі, будаўніцтва, вытворчасці тэкстыльнай прадукцыі і прадуктаў харчавання.

Члены беларускай дэлегацыі таксама прынялі ўдзел у семінары "Магчымасці для бізнесу ў Беларусі" і кантактна-кааперацыйнай біржы ў Неапалі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс