Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Лют 2010

Беларусь і Італія падпісалі пагадненне аб заснаванні італьянскай прамысловай акругі ў Брэсцкай вобласці

22 лютага, Мінск /Наталля Вярбіцкая - БЕЛТА/. Беларусь і Італія падпісалі сёння пагадненне аб заснаванні італьянскай прамысловай акругі ў Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі, намеснік міністра эканамічнага развіцця Італіі Адольфа Урса і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.

Як адзначыў намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі, падпісанне пагаднення павінна надаць сур'ёзны імпульс як развіццю Брэсцкага рэгіёну, так і прысутнасці ў цэлым італьянскага бізнесу ў Беларусі. "У Брэсцкім рэгіёне будзе створана італьянская прамысловая акруга з італьянскім капіталам, італьянскімі банкамі, прадпрыемствамі, - адзначыў Валерый Варанецкі. - Плануецца, што ўжо да сакавіка будзе сфарміравана канцэпцыя італьянскай прамысловай акругі. Думаю, будуць адабраны асноўныя інвестары, вызначаны інвестпраекты і спадзяюся, што ў гэтым або наступным годзе мы запусцім праект". Валерый Варанецкі таксама падкрэсліў, што ў апошнія гады эканамічнае (камерцыйнае, фінансавае) супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Італіяй набірае сур'ёзныя абароты. Ён перакананы, што ў гэтага супрацоўніцтва вялікае будучае.

Паводле слоў Валерыя Варанецкага, цяпер партнёры праяўляюць вялікую цікавасць да Беларусі як да краіны, якая ўяўляе сабой своеасаблівыя вароты для супрацоўніцтва паміж Захадам і Усходам. Надаецца вялікае значэнне транзітнаму патэнцыялу краіны. Таксама вялікая цікавасць да супрацоўніцтва з Беларуссю ў крэдытнай сферы, стварэння італьянскага бізнесу.

У сваю чаргу намеснік міністра эканамічнага развіцця Італіі Адольфа Урса адзначыў, што дасягнутыя дамоўленасці па развіццю эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Італіяй сапраўды знаходзяць практычную рэалізацыю. У будучым Беларусь можа ператварыцца ў вельмі актыўную зону ў плане супрацоўніцтва з Італіяй ў шэрагу галін. "Наша задача - у два разы павялічыць укладанні ў Беларусь і замацавацца тут у якасці асноўнага партнёра", - сказаў Адольфа Урса.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі