Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Май 2014

Беларусь і Таджыкістан намераны актывізаваць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, харчовай і лёгкай прамысловасці

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Таджыкістану неабходна актывізаваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Такое меркаванне было агучана ў час дзявятага пасяджэння Беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое прайшло напярэдадні ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Нягледзячы на станоўчую дынаміку супрацоўніцтва ў аграрнай сферы, бакі адзначылі зніжэнне дынамікі росту ўзаемнага тавараабароту. "У сувязі з гэтым камісія лічыць неабходным актывізаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, харчовай і лёгкай прамысловасці, машынабудавання, гуманітарнай сферы", - адзначылі ў прэс-службе Мінсельгасхарча. Акрамя таго, бакі павінны больш актыўна весці фінансавае ўзаемадзеянне з дапамогай лізінгу, развіваць і ўмацоўваць рэгіянальнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне па лініі гандлёва-прамысловых палат.

Камісія адзначыла вялікі патэнцыял для павелічэння ўзаемнага тавараабароту паміж краінамі. Пры гэтым, на думку спецыялістаў, бакам неабходна прыняць узгодненыя меры па ўмацаванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, накіраванага на павелічэнне экспартна-імпартных аперацый і пашырэнне наменклатуры пастаўляемых тавараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс