Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Jul 2014

Беларусь і Свярдлоўская вобласць прапрацуюць дарожную карту сумесных праектаў па імпартазамяшчэнні

9 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Свярдлоўская вобласць Расіі маюць намер пашырыць міжрэгіянальнае кааперацыйнае супрацоўніцтва, а таксама прапрацаваць дарожную карту сумесных праектаў па праграмах імпартазамяшчэння ў Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзеных у Екацярынбургу перагавораў першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі і губернатара Яўгена Куйвашава.

Дэлегацыя Беларусі прыбыла ў Екацярынбург для ўдзелу ў рабоце выстаўкі "Інапрам-2014".

Вітаючы гасцей, губернатар перадаў віншаванні ў адрас усіх жыхароў Беларусі з 70-годдзем з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Паводле яго слоў, Беларусь даўно стала надзейным партнёрам Свярдлоўскай вобласці. З моманту заключэння пагаднення аб супрацоўніцтве прайшло ўжо больш за 10 гадоў, і за гэтыя гады дамоўленасці напоўніліся канкрэтным зместам. Акрамя гандлёвых сувязей актыўна развіваюцца праекты ў сферы прамысловасці. Адзін з апошніх - арганізацыя на тэрыторыі Беларусі сумеснай зборачнай вытворчасці апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх (праект Уральскага оптыка-механічнага завода і беларускага прадпрыемства "Інтэграл"). "Пастаўка першай партыі запланавана на верасень 2014 года. Лічу, што ў далейшым трэба зрабіць акцэнт менавіта на прамысловай кааперацыі і адкрыцці сумесных расійска-беларускіх прадпрыемстваў па асноўных напрамках узаемадзеяння", - заявіў Яўген Куйвашаў.

Уладзімір Сямашка таксама падкрэсліў асаблівы характар супрацоўніцтва Беларусі са Свярдлоўскай вобласцю. "Мы добра ведаем ваш рэгіён - буйны прамысловы цэнтр Расіі. Сёння Беларусь як краіна з высокаразвітым машынабудаваннем зацікаўлена ў пошуку новых форм супрацоўніцтва, такіх як стварэнне сумесных прадпрыемстваў, рэалізацыя праектаў прамысловых кластараў, работа па дзяржаўных праграмах імпартазамяшчэння", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Беларускі бок таксама перадаў кіраўніку рэгіёна запрашэнне ад імя прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча наведаць Беларусь у кастрычніку бягучага года. Губернатар прапанаваў да гэтага часу падрыхтаваць праграму сумесных дзеянняў, каб у ходзе візіту вырашаць канкрэтныя задачы па яе рэалізацыі.

8 ліпеня адбылася таксама сустрэча беларускай дэлегацыі з паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта РФ ва Уральскай федэральнай акрузе Ігарам Халманскіх. Бакі абмяняліся меркаваннямі аб перспектывах развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў такіх сферах, як сельская гаспадарка, энергетыка, машынабудаванне.

Акрамя таго, члены беларускай дэлегацыі наведалі шэраг вядучых прадпрыемстваў Свярдлоўскай вобласці, дзе азнаёміліся з дзейнасцю працуючых у рэгіёне суб'ектаў тавараправоднай сеткі беларускай прамысловасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі