Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліп 2014

Беларусь і Судан плануюць зрабіць захады па нарошчванні ўзаемнага тавараабароту

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з віцэ-спікерам Нацыянальнай асамблеі Судана Іса Бушра адбылася 8 ліпеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў беларускім МЗС.

"Асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню канкрэтных захадаў па рэалізацыі ўзаемавыгадных эканамічных праектаў і нарошчванні двухбаковага тавараабароту, уключаючы правядзенне чарговага пасяджэння сумеснай беларуска-суданскай камісіі па супрацоўніцтве", - адзначылі ў ведамстве.

У цэлым у час сустрэчы быў разгледжаны комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Судана ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай і іншых сферах, а таксама ўзаемадзеянне краін на міжнароднай арэне.

Віцэ-спікер Нацыянальнай асамблеі Судана знаходзіцца ў Беларусі на чале прадстаўнічай суданскай дэлегацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі