Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Стд 2014

Беларусь і Судан дамовіліся аб правядзенні бізнес-форуму

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках візіту беларускай дэлегацыі ў Судан адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова з прадстаўнікамі суданскіх дзелавых колаў, паведамілі БЕЛТА ў МЗС.

"Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі бізнес-форуму ў рамках маючага адбыцца пасяджэння двухбаковай камісіі па супрацоўніцтву і правядзенню візіту дэлегацыі суданскіх бізнесменаў у Беларусь", - растлумачылі ў МЗС.

У ведамстве таксама ўдакладнілі, што Валянцін Рыбакоў правёў сустрэчы з генеральным сакратаром Федэрацыі гандлёвых палат Судана Бакры Юсефам і гендырэктарам кампаніі MIG Махамедам Ісмаілам. У прыватнасці, на сустрэчы з гендырэктарам былі разгледжаны шляхі павелічэння паставак прадукцыі РУП "МТЗ", ААТ "МАЗ" і ААТ "Белшына" на суданскі рынак.

Акрамя таго, прайшла сустрэча з дзяржаўным міністрам замежных спраў Судана Камалем Ісмаілам. "Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей, падрыхтоўкі другога пасяджэння Сумеснай беларуска-суданскай камісіі па супрацоўніцтву, развіцця прававой базы двухбаковых адносін", - паведамілі ў МЗС.

Адбыўся першы раўнд кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Судана. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Валянцін Рыбакоў, а суданскую - Камаль Ісмаіл. Былі разгледжаны перспектывы ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, развіццё інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД, сітуацыя на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі