Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Чэр 2014

Беларусь і Іспанія дамовіліся ствараць умовы для актывізацыі гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей

13 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Іспанія дасягнулі дамоўленасці аб развіцці дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва, накіраванай на стварэнне ўмоў для актывізацыі гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей паміж краінамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве.

Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў 12 чэрвеня сустрэўся з дзяржаўным сакратаром па пытаннях гандлю Міністэрства эканомікі Іспаніі Хаймэ Гарсія-Легасам. У час сустрэчы з абодвух бакоў была адзначана важнасць актывізацыі двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, якія цяпер не адпавядаюць патэнцыялу Беларусі і Іспаніі. У сувязі з гэтым былі абмеркаваны крокі ў гэтай сферы.

Іспанскі бок пацвердзіў гатоўнасць прапрацаваць магчымасць стварэння гандлёва-эканамічнай камісіі Беларусі і Іспаніі. Была дасягнута дамоўленасць аб візіце дэлегацыі іспанскіх дзелавых колаў у Беларусь. На 13 чэрвеня ў Барселоне намечана прэзентацыя магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Іспаніяй, у якой прымуць удзел больш як 40 іспанскіх кампаній.

Міністр замежных спраў Іспаніі Хасэ Мануэль Гарсія-Маргальё 12 чэрвеня на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй выказаў зацікаўленасць сваёй краіны ў развіцці адносін з Беларуссю.

У перагаворах прынялі ўдзел міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка і намеснік міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Максім Ермаловіч.

Павел Латушка праінфармаваў іспанскага міністра аб арганізацыі ў бліжэйшы час Дзён беларускай культуры ў Іспаніі, у час якой пройдуць гастролі беларускага балета, Дні беларускага кіно, выстаўкі мастакоў і іншыя культурныя мерапрыемствы. Дні беларускай культуры будуць садзейнічаць стварэнню пазітыўнай атмасферы ў адносінах Беларусі і Іспаніі ва ўсіх сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі