Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Май 2014

Беларусь і Сіньцзян-Уйгурская аўтаномная акруга Кітая зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў сельскай гаспадарцы

8 мая, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Беларусь і Сіньцзян-Уйгурская аўтаномная акруга Кітая зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў сельскай гаспадарцы і вытворчасці сельгасабсталявання. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіла Мятлікава з прадстаўнікамі арганізацыйнага камітэта выстаўкі ЭКСПА "Кітай-Еўразія", паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.

Бакі абмеркавалі асноўныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сіньцзян-Уйгурскай аўтаномнай акругай Кітая. Найбольш перспектыўным напрамкам узаемадзеяння, на думку старшыні аргкамітэта выстаўкі ЭКСПА "Кітай-Еўразія", віцэ-прэзідэнта Сіньцзянскай вытворча-будаўнічай карпарацыі КНР Сюй Вэйхуа, з'яўляецца супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і па вытворчасці сельгасабсталявання, у сферы будаўніцтва і па вытворчасці будматэрыялаў, у харчовай і тэкстыльнай прамысловасці.

Сюй Вэйхуа адзначыў, што ў Сіньцзян-Уйгурскай аўтаномнай акрузе дзейнічаюць асаблівыя эканамічныя зоны, замежным рэзідэнтам якіх прадастаўляюцца дадатковыя льготы на ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці. Міхаіл Мятлікаў у сваю чаргу таксама падкрэсліў, што такія льготныя ўмовы дзейнічаюць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку, і запрасіў прадпрыемствы акругі стаць яго рэзідэнтамі.

Таксама кіраўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты паведаміў, што БелГПП на працягу некалькіх гадоў арганізуе дзелавое наведванне выставак, якія праводзяцца ў сталіцы Сіньцзян-Уйгурскай аўтаномнай акругі - горадзе Урумчы. "Паколькі гэтаму рэгіёну належыць вялікая доля выпускаемай у Кітаі прадукцыі, супрацоўніцтва з прадпрыемствамі гэтага рэгіёна вельмі выгаднае для беларускіх кампаній. Для кітайскіх прадпрыемстваў у сваю чаргу яно адкрывае магчымасць выхаду на рынак Мытнага саюза, а таксама на рынкі заходніх краін", - лічаць у палаце.

Паколькі кітайская дэлегацыя прыбыла ў Мінск для правядзення прэзентацыі IV міжнароднай выстаўкі ЭКСПА "Кітай-Еўразія" для беларускіх дзелавых колаў і з улікам узаемнай зацікаўленасці прадстаўнікоў бізнесу двух рэгіёнаў, арганізатары выстаўкі выказалі гатоўнасць прадаставіць беларускім экспанентам дадатковыя льготы для ўдзелу ў ёй. Таксама бакі дамовіліся прадоўжыць работу па арганізацыі дзелавых і выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Кітая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі