У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Сак 2013

Беларусь і Сінгапур створаць сумесныя прадпрыемствы па рэалізацыі аўтазапчастак

22 сакавіка, Сінгапур /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Сінгапур створаць сумесныя прадпрыемствы па рэалізацыі аўтазапчастак на рынку Азіі. Такое пагадненне было падпісана сёння ў час беларуска-сінгапурскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў генеральны дырэктар ААТ "БелАЗ" Пётр Пархомчык.

Падпісаны таксама кантракты гандлёвага дома ААТ "Белшына" ў Сінгапуры на пастаўку буйнагабарытных шын ў Малайзію і звышбуйнагабарытных шын у Інданезію на агульную суму амаль 500 тыс. еўра.

Акрамя таго, падпісаны пагадненне аб намерах адносна паставак хлорыстага калію паміж БКК і кампаніяй "Агрыферт Сдн Бхд" (Малайзія) і мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж БелГПП і Федэрацыяй бізнесу Сінгапура, Міжнароднай Гандлёвай палатай Сінгапура. Усяго падпісана восем мемарандумаў і адно пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакументы будуць садзейнічаць пашырэнню ўзаемадзеяння бакоў у эканамічнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску