Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Dec 2013

Беларусь і Славенія дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў сферы электраэнергетыкі

13 снежня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Славенія дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў сферы электраэнергетыкі. Адпаведнае рамачнае пагадненне было падпісана напярэдадні ў Мінску. Аб гэтым паведаміла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, адкрываючы трэцяе пасяджэнне міжурадавай беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алена Купчына ацаніла як канструктыўна праведзены першы дзень работы двухбаковай камісіі. На пляцоўцы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адбыўся беларуска-славенскі бізнес-форум, у якім прынялі ўдзел 16 славенскіх кампаній і больш як 50 прадстаўнікоў бізнес-супольнасці Беларусі. Акрамя таго, прайшлі перагаворы па розных напрамках супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. Сярод першых вынікаў гэтай работы - падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва па тэматыцы абмену інфармацыяй аб прыватызацыі, што, на думку намесніка міністра замежных спраў Беларусі, закладзе больш значную аснову для ўзаемадзеяння ў інвестыцыйнай сферы.

Генеральны дырэктар дырэктарата эканамічнай дыпламатыі МЗС Славеніі Станіслаў Рашчан, які ўзначальвае славенскую дэлегацыю, лічыць гэта пасяджэнне камісіі важным інструментам для вызначэння перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. Ён з задавальненнем канстатаваў узрастаючыя аб'ёмы ўзаемнага гандлю. Так, па выніках 2012 года тавараабарот паміж Беларуссю і Славеніяй склаў $95,7 млн., павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім годам на 21,4 працэнта. Беларускі экспарт павялічыўся на 13,1 працэнта і склаў амаль $13 млн.

Па выніках 10 месяцаў 2013 года аб'ём узаемнага гандлю перасягнуў $84 млн., павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 7,2 працэнта. Агульны аб'ём паслуг па выніках студзеня - верасня 2013 года склаў $115,3 млн. і вырас амаль у 2,5 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Такі рост забяспечаны ў многім за кошт практычнай рэалізацыі шэрага маштабных праектаў, перш за ўсё, з удзелам славенскай кампаніі "Рыка", у прыватнасці, па будаўніцтву ў Мінску гасцінічнага комплексу "Кемпінскі", дзвюх электрычных падстанцый, а таксама па будаўніцтву і рэканструкцыі трансфарматарных падстанцый.

На думку Станіслава Рашчана, у Беларусі і Славеніі ёсць магчымасці для паглыблення супрацоўніцтва. У якасці перспектыўных сфер узаемадзеяння ён назваў аўтапрам, інфармацыйныя тэхналогіі, энергетыку, металаперапрацоўку, сельскую гаспадарку, турызм.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі