Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Ліп 2014

Беларусь і Шры-Ланка абмяркоўваюць перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў гандлі і прамысловасці

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Шры-Ланка абмяркоўваюць перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў гандлі і прамысловасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У перыяд з 7 па 11 ліпеня 2014 года ў сталіцы Шры-Ланкі Каломба праходзяць першае пасяджэнне сумеснай Беларуска-ланкійскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве і Беларуска-ланкійскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў.

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, які з'яўляецца адначасова старшынёй беларускай часткі камісіі.

Як адзначылі ў МЗС, абмяркоўваецца шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях. Сярод іх далейшае развіццё кантактаў вышэйшага і высокага ўзроўню, міжпарламенцкае супрацоўніцтва, уключаючы абмен візітамі парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Шры-Ланкі і стварэнне груп дружбы ў парламентах дзвюх краін, перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай галіне, сельскагаспадарчай і прамысловай сферы, двухбаковае супрацоўніцтва ў іншых галінах, такіх як ахова здароўя, адукацыя, культура, спорт і турызм.

У цэнтры ўвагі таксама развіццё дагаворна-прававой базы, пытанні рэгіянальнага парадку дня, уключаючы тэму інтэграцыйных працэсаў у МС/АЭП, асобныя пытанні міжнароднага парадку дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі