Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Май 2012

Беларусь і Сербія дамовіліся аб супрацоўніцтве ў галіне міжнародных аўтаперавозак

16 мая, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Транспартныя ведамствы Беларусі і Сербіі дамовіліся аб развіцці супрацоўніцтва ў галіне міжнародных аўтаперавозак. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Умовы партнёрства абмяркоўваліся на нядаўніх перагаворах дэлегацый дзвюх краін у Бялградзе.

"Бакі абмяняліся інфармацыяй аб міжнародных аўтамабільных перавозках паміж дзяржавамі, колькасці паездак, выкананых беларускімі і сербскімі перавозчыкамі, а таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва на 2013 год", - расказалі ў прэс-службе. Прымаючы пад увагу патрэбы перавозчыкаў абедзвюх краін, дэлегацыі ўзгаднілі квоту дазволаў на перавозку грузаў на 2012 год і папярэднюю квоту на 2013 год.

"У час перагавораў бакі адзначылі недастатковую колькасць аўтобусных перавозак паміж дзвюма краінамі, - адзначылі ў Мінтрансе. - Цяпер не існуе аўтобуснага рэйса паміж Беларуссю і Сербіяй, у сувязі з чым прадстаўнікі транспартных адміністрацый дзвюх краін выказалі гатоўнасць прыняць усе неабходныя меры для развіцця супрацоўніцтва ў сферы міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў". Была ўстаноўлена канчатковая квота дазволаў на перавозкі пасажыраў у нерэгулярных зносінах на 2012 год і папярэдняя на 2013 год.

Беларускі бок прадставіў на разгляд калегам з Міністэрства інфраструктуры і энергетыкі Сербіі праект новага двухбаковага міжурадавага пагаднення аб міжнародных аўтамабільных зносінах. Як запэўніла сербская дэлегацыя, праект будзе разгледжаны ў бліжэйшы час. Акрамя таго, бакі абмяняліся інфармацыяй аб выдачы на тэрыторыях Беларусі і Сербіі міжнароднага вагавога сертыфіката транспартнага сродка, абмеркавалі спосабы і правілы выканання негабарытных перавозак грузаў па тэрыторыі Беларусі, а таксама іншыя пытанні, звязаныя з выкананнем міжнародных аўтамабільных перавозак паміж дзяржавамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі