Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Снж 2014

Беларусь і Ірландыя абмяркоўваюць умацаванне гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва

10 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Ірландыя абмяркоўваюць пытанні ўмацавання двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Гэтыя тэмы былі ў цэнтры ўвагі 8-9 снежня ў час рабочай паездкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Вялікабрытаніі і Ірландыі (па сумяшчальніцтве) Сяргея Алейніка ў Дублін (Ірландыя). У прыватнасці, праведзены перагаворы з палітычным дырэктарам МЗС Ірландыі Бары Робінсанам, генеральным дырэктарам упраўлення па справах ЕС Офіса прэм'ер-міністра Ірландыі Лорканам Фуламам. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага, палітычнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння па лініі Беларусь - ЕС, а таксама сітуацыю ў рэгіёне.

Практычныя аспекты ўмацавання двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва былі разгледжаны на сустрэчах з міністрам сельскай, воднай гаспадаркі і харчавання Ірландыі Сайманам Кавені і кіраўніцтвам Ірландскай фондавай біржы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі