Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Врс 2014

Беларусь і Рэспубліка Карэя плануюць развіваць супрацоўніцтва ў галіне ІКТ

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Рэспубліка Карэя плануюць развіваць супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Для гэтага Мінсувязі і Міністэрства навукі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і перспектыўнага планавання Рэспублікі Карэя маюць намер падпісаць мемарандум аб узаемаразуменні. Дакумент будзе падпісаны ў час візіту ў Беларусь міністра навукі, ІКТ і перспектыўнага планавання Рэспублікі Карэя Чхве Ян Хі, што адбудзецца 24 верасня бягучага года. Акрамя таго, Дэпартамент па інфарматызацыі Беларусі і Нацыянальнае агенцтва па развіцці інфармацыйнага грамадства Карэі для ўзаемадзеяння ў сферы інфарматызацыі таксама плануюць падпісаць мемарандум.

Потым адбудзецца адкрыццё Беларуска-карэйскага бізнес-форуму па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне ІКТ, у час якога спецыялісты дзвюх краін абмяркуюць узаемавыгадныя напрамкі супрацоўніцтва, у прыватнасці звязаныя з распрацоўкай праграмнага забеспячэння.

Акрамя таго, пры ўдзеле міністра Чхве Ян Хі пройдзе ўрачыстае адкрыццё Цэнтра інфармацыйнага доступу, створанага на базе Парка высокіх тэхналогій пры падтрымцы Нацыянальнага агенцтва па развіцці інфармацыйнага грамадства Рэспублікі Карэя. Цэнтр павінен садзейнічаць рэалізацыі праектаў у сферы ІКТ і актывізацыі інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Беларусі ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

У Мінсувязі таксама паведамілі, што візіт міністра навукі, ІКТ і перспектыўнага планавання Карэі Чхве Ян Хі стане першым у гісторыі двухбаковых адносін візітам члена Кабінета Міністраў Рэспублікі Карэя ў Беларусь. "Ён мае вялікае значэнне для развіцця практычнага супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, прыцягнення прамых карэйскіх інвестыцый для стварэння ў Беларусі высокатэхналагічных сумесных ІТ-кампаній", - лічаць у міністэрстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі