У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Май 2014

Беларусь і Расія ўрэгулявалі пытанне продажу аўтамабіляў на расійскім рынку

9 мая, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларусь і Расія ўрэгулявалі пытанне продажу аўтамабіляў на расійскім рынку. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, на праведзеных у Маскве перагаворах пытанне продажу легкавых аўтамабіляў на расійскім рынку было вырашана лёгка і хутка. "Дамовіліся, што мы каля 2 працэнтаў ад такога класа аўтамабіляў у Расіі паставім адсюль. Гэта будзе 25-30 тыс. аўтамабіляў, больш мы, напэўна, не вырабім на існуючых магутнасцях", - растлумачыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што пастаўкі на расійскі рынак аўтамабіляў Geely, вырабленых сумесным беларуска-кітайскім прадпрыемствам, не акажуць істотнага ўплыву на гэты рынак і тым больш не абрушаць яго. Паводле слоў Прэзідэнта, у мінулым годзе кітайцы вырабілі амаль 50 тыс. такіх аўтамабіляў у Расіі і змаглі іх усе прадаць. "Немцы, французы не змаглі, а кітайцы прырасцілі продаж аўтамабіляў на расійскім рынку за мінулы год прыкладна на 46-48 працэнтаў. Усе астатнія знізіліся. Значыць, ёсць попыт", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта выбар для расіян. Калі яны хочуць купіць гэты аўтамабіль, няхай купляюць. Калі ён няякасны, ні ў нас, ні там ніхто не возьме", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў будучым трэба будзе правесці сур'ёзную работу, каб нарасціць лакалізацыю ў вытворчасці машын Geely ў Беларусі, каб айчынных і расійскіх камплектуючых станавілася больш. Плануецца, што за два гады ўзровень лакалізацыі на беларуска-кітайскім прадпрыемстве дасягне 30 працэнтаў, да 2018 года - 50 працэнтаў. У будучым таксама плануецца істотна нарасціць аб'ёмы вытворчасці. Гэта адбудзецца пасля будаўніцтва завода. На гэты праект кітайскі бок выдзяляе Беларусі крэдыт у памеры каля $250 млн. На ім плануецца выпускаць каля 250 тыс. аўтамабіляў у год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску