Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Май 2014

Беларусь і Расія разглядаюць розныя механізмы адмены экспартных пошлін на нафтапрадукты для беларускага боку

21 мая, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь і Расія разглядаюць розныя механізмы адмены экспартных пошлін на нафтапрадукты для беларускага боку. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Розныя механізмы ёсць, я лічу, тут самае галоўнае - прынцыповая дамоўленасць, што гэта будзе зроблена", - сказаў першы намеснік кіраўніка ўрада і адзначыў, што для Беларусі гэта вельмі важнае пытанне.

Уладзімір Сямашка нагадаў, што раней прэзідэнты Беларусі і Расіі дамовіліся "не заглядаць далей за 2015 год, паколькі сітуацыя дынамічна змяняецца". З улікам абставін, у 2015 годзе плануецца вырашыць, якім чынам тыя вывазныя пошліны на нафтапрадукты пакінуць у распараджэнні Беларусі. "Было б абсалютна правільна, калі б такое выключэнне было знята", - лічыць першы віцэ-прэм'ер. Гаворачы аб прынцыпе роўнага доступу да газатранспартнай сістэмы, Уладзімір Сямашка нагадаў: "Цяпер у нас фармулёўка такая - гэта будзе з моманту выхаду на рэнтабельныя цэны пастаўкі газу для ўнутранага спажывання". Ён выказаў меркаванне, што гэты парог наступіць раней, чым 2025 год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі