Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Oct 2014

Беларусь і Расія прапрацоўваюць пытанне аб прыняцці сумеснай праграмы развіцця аўтадарог

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія прапрацоўваюць пытанне аб прыняцці праграмы сумесных дзеянняў у галіне развіцця аўтамабільных дарог. Аб гэтым 1 кастрычніка ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Яўген Рагачоў.

Паводле яго слоў, у Беларусі вядзецца актыўная работа па мадэрнізацыі аўтадарог. Калі ў рэспубліцы якасць аўтадарогі павышаецца да першай катэгорыі, то разумна, каб гэты калідор на такім жа ўзроўні якасці працягваўся і на расійскай тэрыторыі. "Цяпер абмяркоўваецца пытанне такой пераемнасці па дарозе М5 Мінск - Гомель, каб далей па Поўдні Расіі захоўвалася якасць гэтай дарогі. У планах - павышэнне катэгарыйнасці дарогі М6 Мінск - Гродна", - дадаў Яўген Рагачоў.

Аўтамабільную дарогу М5 Мінск-Гомель на ўчастку Жлобін-Гомель, рэканструкцыя якой пачалася вясной 2012 года, плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да канца 2014 года. Пасля завяршэння работ яна стане ў два разы шырэйшай і будзе адпавядаць еўрапейскім патрабаванням. Пачаць рэканструкцыю аўтамабільнай дарогі М6 Мінск - Гродна да параметраў першай катэгорыі прадугледжваецца ў пачатку 2015 года, работы плануецца выконваць за кошт крэдытных сродкаў Сусветнага банка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі