Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2014

Беларусь і Расія падпісалі праект узгаднення балансаў паставак прадуктаў харчавання на 2015 год

20 снежня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь і Расія напярэдадні падпісалі праект узгаднення прагнозных балансаў попыту і прапанавання Саюзнай дзяржавы на асноўныя віды прадуктаў харчавання ў 2015 годзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.

"У рамках праведзеных 19 снежня перагавораў мы падпісалі праект узгаднення прагнозных балансаў попыту і прапанавання на мяса-малочную прадукцыю Саюзнай дзяржавы на будучы год. Зацвердзіць іх плануецца на калегіі, якая пройдзе ў студзені ў Мінску", - сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Паводле яго слоў, у цэлым назіраецца павелічэнне паставак беларускай прадукцыі на наступны год. Так, калі глядзець у разрэзе пазіцый, то пастаўкі сухога неразведзенага малака папярэдне ўзгоднены ў аб'ёме 36 тыс. т (на 2014 год быў зацверджаны аб'ём на ўзроўні 32 тыс. т), масла сметанковага - 72 тыс. т (было 70 тыс. т), сыру і тварагу - 176 тыс. т (было 135 тыс. т), натуральнамалочных прадуктаў - 430 тыс. т супраць 355 тыс. т на гэты год.

"Што датычыцца мяса, то тут таксама назіраецца рост, - прадоўжыў Аляксей Багданаў. - Аб'ём паставак ялавічыны пакуль узгаднілі ў аб'ёме 132 тыс. т супраць 125 тыс. т на бягучы год, свініны - 30 тыс. т супраць 20 тыс. т, мяса птушкі - 100 тыс. т супраць 55 тыс. т на гэты год".

У Мінсельгасхарчы Беларусі лічаць, што ў падпісаным праекце ўзгаднення прагнозных балансаў нічога не зменіцца. Адзінае пытанне, па якім бакі яшчэ не прыйшлі да агульнага меркавання, - гэта аб'ёмы паставак сухога абястлушчанага малака.

Гаворачы аб выкананні абавязацельстваў па пастаўках прадуктаў харчавання ў 2014 годзе, Аляксей Багданаў адзначыў: "Трэба яшчэ дачакацца канца года, але, лічу, у цэлым мы наблізімся да 100 працэнтаў". Адкрытым пакуль застаецца пытанне па пастаўках мяса. Калі б не сітуацыя з абмежаваннем паставак беларускай прадукцыі ў Расію, абавязацельсты былі б выкананы на ўзроўні 100-103 працэнты, лічыць прадстаўнік Мінсельгасхарча. Пры гэтым усё ж па некаторых пазіцыях, удакладніў ён, зацверджаныя на гэты год аб'ёмы выкананы.

Як лічаць у Мінсельгасхарчы, у наступным годзе праблем з выкананнем харчовых балансаў быць не павінна з улікам таго, што ў бліжэйшы час, як чакаецца, закрытыя для паставак прадукцыі ў Расію прадпрыемствы змогуць аднавіць экспарт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі