Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Снж 2013

Беларусь і Расія дамовіліся пашыраць структуру ўзаемнага гандлю і павялічваць інвестыцыйныя патокі

25 снежня, Масква /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся пашыраць структуру ўзаемнага гандлю і павялічваць інвестыцыйныя патокі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін журналістам па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Расіі адзначыў, што бакі маюць намер прымаць больш актыўныя і настойлівыя меры па пашырэнню структуры ўзаемнага тавараабароту. Паводле яго слоў, ужо назіраецца пазітыўная тэндэнцыя ў гэтым працэсе. Бакі таксама дамовіліся больш актыўна стымуляваць сустрэчныя інвестыцыйныя патокі. Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, аб'ём расійскіх капіталаўкладанняў у эканоміку Беларусі перасягнуў $5,5 млрд., пры гэтым большая іх частка - гэта прамыя інвестыцыі. У якасці станоўчага прыкладу такога ўзаемадзеяння ён назваў будаўніцтва Беларускай АЭС.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што прыярытэтамі для далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы з'яўляюцца павышэнне эфектыўнасці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, цесная вытворчая кааперацыя, фарміраванне аб'яднанай транспартнай сістэмы, агульнага рынку працы. Паводле яго слоў, зыходзячы з гэтых задач зацверджаны і бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2014 год, аб'ём якога складзе амаль 5 млрд. расійскіх рублёў, каля 40 працэнтаў з якіх будзе накіравана на падтрымку перспектыўных эканамічных праектаў.

"Эканамічнае ўзаемадзеянне паміж нашымі краінамі нельга разглядаць у адрыве ад працэсаў еўразійскай інтэграцыі ў цэлым", - сказаў Прэзідэнт Расіі. Ён адзначыў, што гэтым пытанням было прысвечана праведзенае напярэдадні пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі