Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Врс 2012

Беларусі і Расіі трэба будзе вызначыцца з механізмамі кіравання сумеснай кампаніяй "Расбелаўта"

14 верасня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларусі і Расіі трэба будзе вызначыцца з механізмамі кіравання сумеснай кампаніяй "Расбелаўта". Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праекты па стварэнню сумесных расійска-беларускіх прадпрыемстваў "Саюзкалій" і "Расбелаўта" з'яўляюцца буйнымі і знакавымі для Беларусі, за імі ўважліва назіраюць патэнцыяльныя інвестары. Гэтыя праекты павінны стаць своеасаблівым прыкладам для такіх праектаў у будучым, дзе будуць максімальна ўлічаны нацыянальныя інтарэсы і інтарэсы партнёраў, падкрэсліў прэм'ер-міністр.

"Мы даволі актыўна рухаемся наперад. 28 верасня я сустракаюся з Дзмітрыем Мядзведзевым, каб яшчэ раз абмеркаваць прынцыповыя пытанні", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Так, трэба будзе яшчэ прапрацаваць некаторыя пытанні, якія датычацца функцыянавання сумеснага аўтахолдынга ААТ "МАЗ" і ААТ "КамАЗ" - "Расбелаўта", які плануецца стварыць на парытэтных умовах. "Расійскі бок не супраць 50 на 50. І тое, што часам пішуць некаторыя расійскія крыніцы аб тым, што трэба пераацаніць, яшчэ раз паглядзець аб'ектыўнасць ацэнкі, гэта ўсё, вядома, трэба рабіць, і мы абмяркоўвалі гэтыя пытанні з міністрам прамысловасці, які быў у мяне нядаўна па даручэнню Дзмітрыя Мядзведзева. Гэта важна, але другараднае", - сказаў прэм'ер-міністр.

Першасным, паводле яго слоў, з'яўляецца кіраванне гэтай вялікай кампаніяй, якая будзе даволі сур'ёзным іграком на аўтамабільным сусветным рынку. "Расійскі бок гаворыць аб цяжкасці ў кіраванні кампаніяй, дзе існуе прапорцыя 50 на 50, і небеспадстаўна. 50 на 50 можа прыводзіць да тупіковай сітуацыі пры прыняцці рашэнняў, таму мы будзем абмяркоўваць у тым ліку механізмы, што даюць магчымасць прымаць рашэнні, якія не тармозяць вытворчы працэс і адпаведную маркетынгавую дзейнасць. Праблем я тут вялікіх не бачу, але трэба да канца ўпэўніцца ў кіруемасці гэтай сумеснай кампаніі", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, стварэнне сумеснага холдынга "Расбелаўта", кааперацыя прадпрыемстваў, нясе вялікія выгады. "Нам цікавы КамАЗ як партнёр", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Аўтамабільны холдынг "Расбелаўта" са штаб-кватэрай у Маскве плануецца стварыць на базе буйных вытворцаў грузавых аўтамабіляў ААТ "МАЗ" і ААТ "КамАЗ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі