Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Dec 2014

Беларусь і Пскоўская вобласць падпісалі план супрацоўніцтва на 2015-2017 гады

17 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Пскоўская вобласць падпісалі план мерапрыемстваў на 2015-2017 гады па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва. Сёння ў Пскове яго змацавалі сваімі подпісамі міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны і губернатар Пскоўскай вобласці Андрэй Турчак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе адміністрацыі гэтага расійскага рэгіёна.

"Наш суб'ект знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Беларуссю, асабліва з Віцебскай вобласцю, - сказаў Андрэй Турчак. - У святле апошніх падзей мы можам надаць дадатковую дынаміку ўжо існуючым двухбаковым адносінам. Гэты дакумент - аснова для стварэння фундаменту эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці абодвух бакоў". Ён дадаў, што ў Пскоўскай вобласці наладжаны адносіны з беларускім бокам па пастаўцы сельгастэхнікі, суправаджэнні праектаў у сферы лесакарыстання, ЖКГ, у галіне культуры і патрыятычнага выхавання.

У сваю чаргу Анатоль Чорны адзначыў важнасць развіцця двухбаковых адносін. "Нягледзячы на тое, што тавараабарот паміж нашымі краінамі крыху скараціўся, не ўсё вымяраецца грашамі, - адзначыў ён. - У нас ёсць культурныя, адукацыйныя сувязі, нашы гістарычныя карані блізкія".

Асноўная мэта плана - двухбаковае садзейнічанне павелічэнню тавараабароту паміж Беларуссю і Пскоўскай вобласцю. У яго ўключаны мерапрыемствы ў галіне развіцця гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, спажывецкай кааперацыі. Асобныя пункты прысвечаны арганізацыі двухбаковай выставачна-кірмашовай дзейнасці, абмену прадстаўнікамі дзелавых колаў. Акрамя таго, бакі маюць намер прадоўжыць абмен вопытам і наладжваць новыя кантакты, рэалізоўваць сумесныя праграмы ў сферы аховы здароўя, у галіне спорту, адукацыі, культуры і турызму. Таксама плануецца наладзіць інфармацыйны абмен і медыясупрацоўніцтва Пскоўскай вобласці з прадстаўнікамі беларускіх СМІ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі