У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліс 2014

Беларусь і Польшча маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне беларуска-польскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі адбудзецца 20-21 лістапада ў Брэсце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

"У ходзе мерапрыемства плануецца выпрацаваць пазіцыю па наладжванні новых прамых кантактаў кампаній энергетычнага сектара Беларусі і Польшчы, а таксама ўзгадніць падыходы па пытаннях, звязаных з актывізацыяй трансгранічнага гандлю электраэнергіяй", - расказалі спецыялісты. Удзельнікі сустрэчы, у прыватнасці, абмяркуюць тэмы развіцця трансгранічнага злучэння Рось-Нараў і ўзаемадзеяння па выкарыстанні існуючай лініі 110 кВ Брэст-2 - Вулька-Дабрыньска з мэтай трансгранічнага гандлю і аказання аварыйнай дапамогі.

Акрамя таго, плануецца разгледзець пытанні супрацоўніцтва ў сферы тарфяной прамысловасці і іншых напрамках, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

Па выніках пасяджэння рабочай групы будуць падрыхтаваны прапановы для ўнясення ў праект пратакола Сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, што адбудзецца 1-2 снежня 2014 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску