Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2012

Беларусь і Індыя зацікаўлены супрацоўнічаць па развіццю высокатэхналагічнай энергетыкі

14 жніўня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Беларусь і Індыя зацікаўлены супрацоўнічаць па развіццю высокатэхналагічнай энергетыкі. Аб гэтым заявіў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Бхарці.

Дыпламат 13 жніўня наведаў канцэрт класічнай індыйскай музыкі ў Магілёве, прысвечаны Дню Незалежнасці Індыі і 20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Індыяй.

Паводле слоў пасла, культурная дыпламатыя дапамагае пашыраць межы супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. На сённяшні дзень у Беларусі рэалізуецца шэраг сумесных з Індыяй праектаў у сферы культуры, адукацыі і навукі, развіцця высокатэхналагічнай энергетыкі. У якасці аднаго з прыкладаў Манодж Бхарці прывёў сумесны праект з індыйскай кампаніяй Bharat Heavy Electricals Limited (BHEL) па мадэрнізацыі Гродзенскай ЦЭЦ-2. Аналагічныя прапановы ад кіраўніцтва кампаніі дыпламат перадаў і для РУП "Магілёўэнерга".

"Для інвестыцый у эканоміку Беларусі сёння існуе шмат магчымасцей, у тым ліку ў сферы вытворчасці і транспарціроўкі электраэнергіі, развіцця перапрацоўчай прамысловасці, сельгасвытворчасці і іншых. Мы таксама маем намер актывізаваць работу па развіццю двухбаковага турызму", - адзначыў пасол.

Дзякуючы старанням пасольства Індыі і Магілёўскага гарвыканкама 13 жніўня жыхары абласнога цэнтра змаглі паслухаць канцэрт класічнай індыйскай музыкі на сантуры. Ён прайшоў пры поўным аншлагу ў канцэртнай зале Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі