У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Чэр 2015

Беларусь і Індыя разлічваюць нарасціць двухбаковы тавараабарот да $1 млрд да 2020 года

4 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь і Індыя разлічваюць нарасціць двухбаковы тавараабарот да $1 млрд да 2020 года. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы ў час адкрыцця беларуска-індыйскага бізнес-форуму ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Індыі канстатаваў, што двухбаковы гандлёвы абарот Беларусі і Індыі ў многім значна ніжэйшы за свой патэнцыял. Пранаб Мукерджы адзначыў, што ён настроены даволі аптымістычна: "Мы можам павысіць узровень нашага гандлю да $1 млрд да 2020 года".

Беларусь і Індыя разлічваюць нарасціць двухбаковы тавараабарот да $1 млрд да 2020 годаІндыйскі лідар выказаў упэўненасць, што гэты ўзровень можа быць дасягнуты, калі Беларусь і Індыя пашыраць дыяпазон гандлёвага асартыменту, павысяць долю высокіх тэхналогій, павялічаць узаемадзеянне ў такіх сферах, як ахова здароўя, IT, фінансавых паслуг, транспарту і лагістыкі.

Напярэдадні Беларусь і Індыя падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва. Пранаб Мукерджы звярнуў увагу, што яна значна сфакусіравана на эканамічным, інвестыцыйным партнёрстве, а таксама супрацоўніцтве ў сферы тэхналогій.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску