Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Чэр 2015

Беларусь і Індыя падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва

3 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Індыя падпісалі дарожную карту двухбаковага супрацоўніцтва. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік кіраўніка МЗС Індыі Наўцеж Сінгх Сарна ў прысутнасці прэзідэнтаў дзвюх краін абмяняліся дакументамі, якія складаюць дарожную карту супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь і Індыя падпісалі дарожную карту супрацоўніцтваПа выніках перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Індыі падпісаны пратакол да міжурадавага пагаднення аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і маёмасць (капітал).

Міністэрства фінансаў Беларусі і Савет па каштоўных паперах і біржах Індыі падпісалі мемарандум аб двухбаковым супрацоўніцтве, Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі і Бюро індыйскіх стандартаў - мемарандум па супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі і інфармацыйнай падтрымкі.

Беларусь і Індыя падпісалі дарожную карту супрацоўніцтваКанцэрн "Беллегпрам" і Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Індыі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне тэкстылю, адзення і індустрыі моды.

Мемарандум аб супрацоўніцтве ў вяшчанні падпісалі Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі і кампанія "Прасар Бхараці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі