Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Май 2014

Беларусь і Інданезія абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Інданезія абмеркавалі стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Начальнік упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі МЗС Беларусі Андрэй Грынкевіч сустрэўся сёння ў Мінску з начальнікам упраўлення ўзаемадзеяння з Еўропай, Афрыкай і Блізкім Усходам Каардынуючага міністэрства эканомікі Інданезіі Бахрысам Пасенгам.

У час сустрэчы таксама былі абмеркаваны пытанні паглыблення палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі.

Інданезійская дэлегацыя на чале з Бахрысам Пасенгам знаходзіцца 19-20 мая з рабочым візітам у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі