У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Лют 2014

Беларусь і Масква маюць намер развіваць знешнеэканамічнае супрацоўніцтва

26 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь і Масква маюць намер развіваць знешнеэканамічнае супрацоўніцтва, нарошчваючы у тым ліку аб'ёмы ўзаемнага гандлю. Аб гэтым сёння ішла размова ў беларускім урадзе на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна з дэлегацыяй Масквы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер бакі супрацоўнічаюць па ўсіх напрамках: эканамічным, гуманітарным, сацыяльным, ваенна-тэхнічным і іншых. Важнай падзеяй для развіцця супрацоўніцтва стаў візіт у сакавіку 2012 года ў Маскву Прэзідэнта Беларусі, у час якога адбылася яго афіцыйная сустрэча з мэрам горада Сяргеем Сабяніным.

Самыя добрыя адносіны склаліся і паміж мэрамі гарадоў, адзначыў Анатоль Калінін. Як вынік - гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва за мінулы год перасягнула адзнаку $5 млрд, што вышэй за ўзровень 2012 года на 5 працэнтаў. "Важна не змяншаць тэмпы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, усяляк падтрымліваць дадатную дынаміку ва ўзаемным гандлі", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер. Расія, і ў прыватнасці Масква, - гэта стратэгічны партнёр Беларусі, дадаў ён, таму рэспубліка ўдзяляе вялікую ўвагу экспартуемай туды прадукцыі - як харчовым таварам, так і таварам народна-прамысловага комплексу.

Асобна віцэ-прэм'ер закрануў супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы. У 2013 годзе адбылася яго размова з першым віцэ-прэм'ерам РФ Ігарам Шувалавым і віцэ-прэм'ерам Дзмітрыем Казаком, у час якой былі дасягнуты дамоўленасці аб развіцці некаторых напрамкаў у гэтай галіне. Беларускі бок атрымаў прапанову пабудаваць у Падмаскоўі беларускі квартал. "Мы цяпер працуем у гэтым напрамку і хочам прапанаваць сучасны горадабудаўнічы праект, які задаволіў бы патрэбы як у цэнавым дыяпазоне, так і ў якасці і хуткім ўзвядзенні", - адзначыў Анатоль Калінін.

Што ж датычыцца эфектыўнасці далейшага эканамічнага супрацоўніцтва, то Анатоль Калінін адзначыў, што бакам неабходны новыя рашэнні. "Я лічу, ваша дэлегацыя пасля прыезду ў Маскву знойдзе новыя дамоўленасці, новы ўзровень, фармат. Думаю, будзе распрацавана нейкая дарожная карта па пэўных напрамках. Гэта нам толькі прыбавіць упэўненасці - не толькі ў эканоміцы, але і ў нашых узаемаадносінах", - прадоўжыў віцэ-прэм'ер.

"Мы рэалізуем на ўзроўні Адзінай эканамічнай прасторы пяць напрамкаў, якія даюць магчымасць нам інтэгравацца ў супрацоўніцтве яшчэ глыбей і далей", - адзначыў Анатоль Калінін. У сувязі з гэтым беларускі бок прапанаваў свайму ўсходняму партнёру развіваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Пры гэтым Беларусь, паводле слоў Анатоля Калініна, ужо мае своеасаблівую стратэгію па інтэграцыі, а таксама па накіраванні інвестыцый у эканоміку РФ і Масквы. "Упэўнены, што сённяшняя сустрэча дасць магчымасць абазначыць новыя доўгатэрміновыя перспектывы ўсебаковага супрацоўніцтва, будзе садзейнічаць больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу беларуска-маскоўскіх адносін, а таксама далейшаму развіццю канструктыўнага дыялогу на ўсіх узроўнях узаемадзеяння", - сказаў ён.

Міністр урада Масквы, кіраўнік дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязей Сяргей Чаромін таксама выказаў намер прадаўжаць плённае супрацоўніцтва з Беларуссю. Ён адзначыў, што "станоўчы трэнд у знешнеэканамічнай дзейнасці паміж Масквой і Беларуссю б'е ўсе вышыні". Вынікі такога ўзаемадзеяння, паводле яго слоў, вельмі пазітыўныя, таму планка $5 млрд ва ўзаемным гандлі - гэта не мяжа.

Сёння ўжо адбылася сустрэча членаў дэлегацыі Масквы з мэрам Мінска Мікалаем Ладуцькам, запланаваны шэраг іншых сустрэч. Беларускі бок, паводле слоў Анатоля Калініна, гатовы прадэманстраваць расійскім партнёрам ўсе інавацыйныя і тэхналагічныя дасягненні ва ўсіх сферах і напрамках, якія цікавыя партнёрам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску