Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Врс 2013

Беларусь і Манголія створаць сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці аўтобусаў і трактарнай тэхнікі

4 верасня, Улан-Батар /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь і Манголія дамовіліся аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці аўтобусаў і трактарнай тэхнікі. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва абмяркоўваліся сёння ў рамках афіцыйнага візіту ў Манголію беларускай дэлегацыі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. Бакамі, у прыватнасці, дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі праектаў, якія прадугледжваюць стварэнне сумесных прадпрыемстваў.

Размова ідзе аб праектах ААТ "МАЗ" і ВА "Мінскі трактарны завод". Тэхніка гэтых прадпрыемстваў добра вядома ў Манголіі яшчэ з часоў Савецкага Саюза. Паводле слоў Аляксандра Агароднікава, МТЗ плануе стварыць на базе рамонтнага прадпрыемства Міністэрства абароны Манголіі сумеснае прадпрыемства энерганасычанай сельгастэхнікі. "Гэты праект будзе складацца з дзвюх частак: арганізацыі зборкі новай тэхнікі, а таксама падтрымання ў рабочым стане ўжо існуючай тут тэхнікі, - расказаў намеснік міністра. - Праект прадугледжвае поўнае сэрвіснае абслугоўванне, вучобу спецыялістаў, у тым ліку і на цэнтральным канвееры ў Мінску".

Прадпрыемства па зборцы пасажырскіх аўтобусаў МАЗ будзе створана таксама на плошчах Мінабароны Манголіі. "МАЗ гатовы прапанаваць тэхніку адпаведнага ўзроўню з улікам кліматычных умоў краіны, - адзначыў намеснік міністра Мінпрама. - Зноў жа мы гаворым аб поўным сэрвісе, навучанні спецыялістаў і суправаджэнні тэхнікі на працягу ўсяго цыкла яе эксплуатацыі".

Мінскі аўтамабільны завод створаны ў 1944 годзе. У 2009-м пераўтвораны ў ААТ "МАЗ", з 2012 года ААТ "МАЗ" стала кіруючай кампаніяй холдынга "БелаўтаМАЗ". МАЗ выпускае больш за 500 мадэлей і мадыфікацый грузавых аўтамабіляў і каля 20 мадэлей пасажырскай тэхнікі.

Мінскі трактарны завод заснаваны ў 1946 годзе. Уваходзіць у сістэму прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці. Выпускае больш за 60 мадэлей і мадыфікацый трактароў і машын у больш чым 100 выкананнях і камплектацыях для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі