Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Май 2014

Беларусь і Малдова наросцяць вытворчасць трактароў на базе беларускіх трактаракамплектаў

30 мая, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь і Малдова дамовіліся аб нарошчванні аб'ёмаў вытворчасці трактароў у Рэспубліцы Малдова на базе беларускіх трактаракамплектаў. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Малдовы Юрыем Лянкэ. Сустрэча прайшла ў рамках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое адбудзецца сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перш за ўсё, бакі дамовіліся аб тым, што ў бліжэйшы час беларускія спецыялісты накіруюцца ў Кішынёў для дэталёвага вывучэння дакументаў у сувязі з тым, што Малдова плануе падпісаць дагавор аб зоне свабоднага гандлю з Еўрасаюзам. Гэта неабходна, каб вызначыцца з далейшай стратэгіяй выбудоўвання двухбаковых адносін.

"Акрамя таго, мы разгледзелі шэраг канкрэтных праектаў, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - У першую чаргу, па нарошчванні аб'ёмаў вытворчасці трактароў у Малдове на базе беларускіх трактаракамплектаў". У прыватнасці, размова ідзе аб тэхніцы для садаводства і вінаградарства, якая будзе рэалізоўвацца не толькі на ўнутраным рынку Малдовы, але і будзе пастаўляцца ў краіны Паўднёвай Еўропы. На думку Міхаіла Мясніковіча, гэта даволі перспектыўны праект.

Таксама сёння дасягнута дамоўленасць аб павелічэнні аб'ёмаў паставак беларускага бітуму ў Малдову. У краіне цяпер актыўна вядзецца дарожнае будаўніцтва, таму была таксама падтрымана і прапанова беларускага боку аб тым, каб дарожна-будаўнічыя арганізацыі Беларусі маглі б на конкурснай аснове выконваць пэўныя аб'ёмы падрадных работ.

"Яшчэ адной тэмай для абмеркавання сталі пытанні, звязаныя з гандлем прадукцыяй харчовай прамысловасці. У першую чаргу, мы зацікаўлены ў пастаўках беларускага цукру ў гэту краіну, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - У мінулым годзе ў Малдову было пастаўлена амаль 33 тыс. т цукру. Ёсць запэўненні, што гэта схема можа працаваць і ў 2014-м, і ў наступныя гады".

Як паведамлялася раней, сёння ў рамках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Мінску запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч прэм'ер-міністра Беларусі. У прыватнасці, ужо адбыліся сустрэчы Міхаіла Мясніковіча з прэм'ер-міністрам Кыргызскай Рэспублікі Джаамартам Атарбаевым, прэм'ер-міністрам Таджыкістана Кахірам Расулзада і першым намеснікам прэм'ер-міністра Азербайджана Ягубам Эюбавым

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс