Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Jul 2014

Беларусь і Малдова будуць нарошчваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

2 ліпеня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. У Беларусі і Малдовы ёсць вялікі нявыкарыстаны патэнцыял развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, і краіны маюць намер нарошчваць аб'ёмы ўзаемнага гандлю. Аб гэтым заявіў 1 ліпеня часовы павераны ў справах Беларусі ў Малдове Аляксандр Салаўёў, выступаючы на арганізаваным беларускім пасольствам у Кішынёве ўрачыстым прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі і святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што існуюць добрыя перспектывы нарошчвання ўзаемнага гандлю за кошт развіцця вытворчай кааперацыі, павелічэння аб'ёмаў зборкі вытворчасці ў Малдове беларускіх трактароў і тралейбусаў.

Малдова з'яўляецца важным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі, заняўшы па выніках 2013 года 15-е месца ў свеце па аб'ёме беларускага экспарту і 4-е месца па аб'ёме тавараабароту сярод краін СНД пасля Расіі, Украіны і Казахстана. Узаемны тавараабарот Беларусі і Малдовы ў мінулым годзе дасягнуў $350 млн.

Аляксандр Салаўёў падкрэсліў, што Беларусь і Малдова актывізавалі супрацоўніцтва на ўзроўні парламентаў і ўрадаў, сталі больш інтэнсіўнымі кантакты паміж міністэрствамі і ведамствамі, эфектыўна працуе міжурадавая беларуска-малдаўская камісія па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, атрымалі далейшае развіццё міжрэгіянальныя сувязі і ўзаемавыгадныя партнёрскія адносіны паміж суб'ектамі гаспадарання.

Прадукцыя, якая вырабляецца ў Беларусі, займае дастойнае месца на малдаўскім рынку, тавары з Малдовы запатрабаваны ў Беларусі. У Малдове працуюць больш як 35 тыс. трактароў "Беларус", малдаўскі спажывец добра знаёмы з беларускай бытавой тэхнікай, таварамі лёгкай прамысловасці, малочнай прадукцыяй, медыцынскімі прэпаратамі. У сваю чаргу Беларусь у апошнія некалькі гадоў займае першае месца па пастаўках вінаробнай прадукцыі з Малдовы, а гэта больш як чвэрць усяго малдаўскага экспарту віна. Беларускі рынак з'яўляецца другім па велічыні для малдаўскай плодаагародніннай прадукцыі.

Часовы павераны ў справах Беларусі ў Малдове падкрэсліў, што патэнцыял адносін краін, якія маюць шматгадовую гісторыю, далёка не вычарпаны, выказаўшы ўпэўненасць у тым, што для пашырэння супрацоўніцтва ёсць усе перадумовы і магчымасці, воля і ўзаемны інтарэс.

Ва ўрачыстым прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі прынялі ўдзел дэпутаты парламента, члены ўрада, мэрыі Кішынёва, прадстаўнікі дзелавых колаў, грамадскіх арганізацый малдаўска-беларускай дружбы, беларускіх абшчын, дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Кішынёве, у тым ліку пасольстваў Расіі, Украіны, ЗША, Кітая, Польшчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі