Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Ліс 2014

Беларусі і Літве трэба ствараць буйныя транспартна-лагістычныя кампаніі

4 лістапада, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Беларусі і Літве трэба ствараць буйныя транспартна-лагістычныя кампаніі і цэнтры. З такой ініцыятывай выступіў на Х Беларуска-літоўскім эканамічным форуме ў Магілёве прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку прэм'ер-міністра, транспартна-лагістычную сістэму Беларусі і Літвы трэба пашыраць, каб стварыць сумеснымі намаганнямі лагістычную сетку. Гэта можна ажыццявіць, змяніўшы грузапатокі і іншыя спадарожныя паслугі, каб развіваць усходні напрамак з выхадам на рынкі Кітая, Манголіі, а таксама краін Цэнтральнай Азіі.

Прэм'ер-міністр Беларусі i прэм'ер-міністр Літвы "Лічу, што нам трэба пераходзіць ад малога прыгранічнага руху да стварэння буйных транспартна-лагістычных кампаній і цэнтраў. Мы маем дадатную дынаміку па загрузцы Клайпедскага порта, дзе "Беларуськалій" купіў пакет акцый аднаго з аператараў тэрмінала, нядрэнна працуем па перавозцы грузаў чыгункай, а вось па аўтамабільным транспарце трэба актывізаваць работу і ствараць адпаведную інфраструктуру", - лічыць прэм'ер.

Садзейнічаць гэтай рабоце будзе і Еўразійскі эканамічны саюз, які сапраўды ўстараняе бар'еры для развіцця міждзяржаўных гаспадарчых сувязей, свабоднага руху тавараў, капіталаў і рабочай сілы. І гэта будзе значна садзейнічаць у тым ліку прысутнасці літоўскага бізнесу ў сумесных кампаніях з беларускім капіталам. Таму пытанні транзітных магчымасцей - шырокая тэма для дыскусіі міністраў транспарту з улікам таго, што гэты рынак даволі дынамічна развіваецца.

"Ёсць актуальныя, ёсць перспектыўныя пытанні, і мы разлічваем, што яны будуць вырашаны і будуць садзейнічаць значнаму павышэнню эфектыўнасці работы ў гэтым напрамку", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі