Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліс 2014

Беларусь і Латвія маюць намер пашырыць узаемадзеянне ў транспартна-транзітнай сферы

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з міністрам шляхоў зносін Латвіі Анрыйсам Мацісам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Бакі абмеркавалі пытанні пашырэння ўзаемадзеяння ў транспартна-транзітнай сферы. Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні сумеснай работы на ўзроўні кіраўнікоў зацікаўленых ведамстваў і экспертаў", - расказалі ў міністэрстве.

Анрыйс Маціс прыбыў з рабочым візітам у Беларусь для ўдзелу ва ўрачыстым адкрыцці завода "Штадлер Мінск" у Фаніпалі.

У МЗС паведамілі, што сёння адбылася сустрэча Уладзімір Макея з генеральным дырэктарам швейцарскай кампаніі "Штадлер Рэйл Груп" Петэрам Шпулерам. "Напярэдадні ўрачыстай цырымоніі адкрыцця завода "Штадлер Мінск" бакі закранулі тэмы, звязаныя з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта па вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту ў Беларусі, а таксама далейшыя планы работы кампаніі, у тым ліку на рынках іншых краін", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі