Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Снж 2014

Беларусь і Латвія будуць развіваць інфраструктуру на граніцы з мэтай скарачэння чэргаў

10 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь і Латвія з мэтай скарачэння чэргаў будуць развіваць інфраструктуру на граніцы дзвюх краін. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр зносін Латвіі Анрыйс Маціс, падводзячы вынікі дзясятага пасяджэння беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое адбылося сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вялікіх праблем у сферы двухбаковых перавозак няма. Вядома, з'явіліся чэргі, таму што большая колькасць перавозчыкаў выкарыстоўваюць цяпер не латвійска-расійскую, а латвійска-беларускую граніцу, каб пастаўляць прадукцыю", - адзначыў Анрыйс Маціс. Таксама адной з прычын павелічэння чэргаў ён назваў рост узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Латвіяй. Анрыйс Маціс канстатаваў, што для скарачэння чэргаў неабходна развіваць інфраструктуру на граніцы.

"На пасяджэнне ў Мінск я ехаў на машыне. З латвійскага боку да пункта пропуску "Урбаны" чарга грузавых аўтамабіляў была амаль 3 км. З беларускага боку чэргаў не было", - адзначыў ён.

Паводле слоў міністра, цяпер у пункце пропуску "Урбаны" вядуцца работы па пашырэнні прапускной здольнасці. "Гэта дасць магчымасць абслугоўваць больш машын. Мы гаварылі аб тым, што неабходна паміж граніцамі зрабіць як мінімум тры паласы ў кожны бок, каб павялічыць праходнасць транспарту", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі