Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Врс 2014

Беларусь і Кувейт абмяркоўваюць развіццё супрацоўніцтва ў эканоміцы і сферы інвестыцый

1 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Кувейт абмяркоўваюць развіццё супрацоўніцтва ў эканоміцы і сферы інвестыцый. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў па выніках праведзенага ў Мінску другога пасяджэння сумеснай беларуска-кувейцкай камісіі па эканамічным, гандлёвым і тэхнічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валянцін Рыбакоў адзначыў плённую работу камісіі. "Мы абмяркоўвалі розныя пытанні ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння ў эканоміцы, інвестыцыях і іншых галінах. Цяпер перад намі наступны этап работы - рэалізацыя ўсіх дамоўленасцей, якія былі дасягнуты. Беларускі бок зробіць усё, каб гэтыя дамоўленасці былі выкананы", - сказаў Валянцін Рыбакоў.

У сваю чаргу старшыня кувейцкай часткі сумеснай камісіі, намеснік міністра фінансаў Дзяржавы Кувейт Халіфа Мусаід Хамада заявіў аб наяўнасці значных магчымасцей для інвестыцыйнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па іншых напрамках паміж дзвюма краінамі. Ён адзначыў, што на пасяджэнні абмяркоўвалася магчымасць рэалізацыі ў бліжэйшы час некалькіх праектаў.

Па выніках мерапрыемства бакі падпісалі пратакол пасяджэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі