Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Jun 2014

Беларусь і Куба дамовіліся аб развіцці гандлёвых адносін і супрацоўніцтва ў фармакалогіі

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Куба дамовіліся аб развіцці гандлёвых адносін і супрацоўніцтва ў фармакалогіі. Такія вынікі чарговага дня афіцыйнага візіту міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея на Кубу, які праходзіць 23-25 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У час візіту адбылася сустрэча Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Кубы Бруна Радрыгесам Парылья. Абмеркаваны актуальны стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін ва ўсіх сферах. "Бакі адзначылі традыцыйна дружалюбны характар беларуска-кубінскага супрацоўніцтва, якое вызначаецца высокім узроўнем узаемаразумення. Асаблівая ўвага была ўдзелена ўзмацненню каардынацыі ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях. У гэтым кантэксце міністры выказалі агульнае меркаванне аб нежыццяздольнасці палітыкі аднабаковых абмежавальных мер, што прымяняюцца некаторымі краінамі супраць Беларусі і Кубы. Адбыўся адкрыты абмен меркаваннямі па актуальных тэмах міжнароднай і рэгіянальнай палітыкі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У перагаворах Уладзіміра Макея з міністрам знешняга гандлю і замежных інвестыцый Кубы Радрыга Мальм'ерка Дыясам прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў "МАЗ" і "МТЗ", Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, РУП "Белэксімгарант". Абмеркаваны новыя напрамкі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, магчымасці стымулявання двухбаковага гандлю з выкарыстаннем механізмаў экспартнага крэдытавання і страхавання. У мэтах выхаду на новыя праекты дасягнута дамоўленасць аб накіраванні ў Мінск восенню 2014 года прадстаўнічай кубінскай дэлегацыі.

У мэтах выканання дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на Кубу ў 2012 годзе, Уладзімір Макей і Радрыга Мальм'ерка Дыяс падпісалі пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб сустрэчным гандлі і міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні рэгістрацыі лекавых сродкаў і развіцці супрацоўніцтва ў галіне сумеснай вытворчасці і паставак лекавых сродкаў.

Уладзімір Макей наведаў Цэнтр геннай інжынерыі і біятэхналогій, адну з вядучых навукова-даследчых устаноў Кубы, дзе азнаёміўся з апошнімі біямедыцынскімі распрацоўкамі кубінскіх вучоных. Адбылася прэзентацыя дзейнасці Цэнтра малекулярнай імуналогіі.

"У час размовы з кіраўніцтвам цэнтраў намечаны перспектыўныя напрамкі беларуска-кубінскага супрацоўніцтва ў сферах фармакалогіі, сельскай гаспадаркі і іншых галінах", - адзначылі ў МЗС.

З нагоды візіту Уладзіміра Макея МЗС Кубы правёў традыцыйны прыём для кіраўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных на Кубе. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі ўсклаў вянок да Манумента Хасэ Марці на плошчы Рэвалюцыі ў Гаване.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі