22 студзеня, Шэньчжэнь /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай дамовіліся стварыць гандлёва-лагістычны цэнтр. Аб гэтым у інтэрв'ю кітайскай газеце China Daily ў Пекіне паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З прэм'ерам Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Кэцянам мы дамовіліся аб стварэнні транспартна-лагістычнага цэнтра. Месца яшчэ не вызначана, але думаю, што гэта можа быць адзін з аэрапортаў на мяжы з Еўрапейскім саюзам - у Брэсцкай або Гродзенскай абласцях", - расказаў кіраўнік беларускага ўрада.
Ён лічыць, што гэта быў бы новы падыход для таго, каб тавары з Кітая па даволі эфектыўна выбудаваных лагістычных патоках паступалі не толькі ў Беларусь, але і ў аб'яднаную Еўропу.
У сувязі з гэтым Міхаіл Мясніковіч заклікаў кітайскія кампаніі прыняць актыўны ўдзел у рэалізацыі гэтага праекта, каб больш актыўна пашыраць інтарэсы кітайскіх таваравытворцаў.
Кіраўнік беларускага ўрада спыніўся і на іншых праектах, якія рэалізуюцца з азіяцкім партнёрам. "У прыватнасці, з удзелам кітайскіх кампаній ажыццяўляецца будаўніцтва аўтамабільных дарог. На гэты момант у рабоце знаходзіцца праект на $400 млн, дамовіліся, і ў бліжэйшы час будуць падпісаны дакументы па электрыфікацыі асобных участкаў беларускай чыгункі з прыцягненнем кітайскага крэдыту яшчэ на $170 млн", - адзначыў прэм'ер.
Цяпер завяршаецца ўнутрыдзяржаўная працэдура па закупцы чарговай партыі кітайскіх электравозаў.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|