Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Apr 2014

Беларусь і Кітай разглядаюць магчымасць стварэння СП па зборцы сельгастэхнікі ў Сюйчжоу

16 красавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай разглядаюць магчымасць стварэння сумесных зборачных вытворчасцей сельгастэхнікі, у тым ліку трактароў і кормаўборачных камбайнаў, у гарадской акрузе Сюйчжоу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці Беларусі, дзе пракаменціравалі вынікі сустрэчы кіраўніка ведамства Дзмітрыя Кацярыніча з сакратаром партыйнага камітэта Кампартыі Кітая горада Сюйчжоу (правінцыя Цзянсу) Цаа Сінь Пінам.

"Упэўнены, што запатрабаванасць тэхнікі, якую будуць вырабляць сумесныя прадпрыемствы ў такой буйной сельскагаспадарчай правінцыі - жытніцы Кітая, як Цзянсу, абавязкова будзе", - працытавалі ў прэс-службе міністра прамысловасці. Ён выказаў надзею на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў горадзе Сюйчжоу з улікам ужо існуючага вопыту. У сваю чаргу Цаа Сінь Пін выказаў упэўненасць, што ў бакоў у цэлым "ёсць будучае ў развіцці адносін у сферы эканомікі, прамысловасці і культуры".

На думку прадстаўнікоў Мінпрама, цяпер стварэнне сумесных зборачных вытворчасцей беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі з'яўляецца практычна адзінай формай супрацоўніцтва, якая дае магчымасць увайсці з айчыннай прадукцыяй на кітайскі рынак і вытрымаць канкурэнцыю з кітайскімі і заходнімі вытворцамі.

Мінпрам Беларусі прадстаўлены ўжо двума сумеснымі прадпрыемствамі па выпуску беларускай сельгастэхнікі ў Харбіне, іх суінвестар - кітайская кампанія "Харбінь Дунцзінь Груп". СП, сузаснавальнікам якога з'яўляецца "Гомсельмаш", спецыялізуецца на выпуску кормаўборачных і пачаткаўборачных камбайнаў. За 2013 год у яго адрас было адгружана машынакамплектаў амаль на $18 млн. Другое сумеснае прадпрыемства, сузаснавальнікам якога выступае МТЗ, вырабляе энерганасычаныя трактары. Аб'ём рэалізацыі трактаракамплектаў "Беларус" і запасных частак для патрэб СП апошнія гады складаў у сярэднім $5-6 млн у год.

Удзельнікі праведзенай сустрэчы адзначылі станоўчы вопыт работы гэтых прадпрыемстваў. "За тры гады існавання СП выйшлі на даволі высокі ўзровень вытворчасці, а выпускаемыя на прадпрыемствах камбайны і трактары добра сябе зарэкамендавалі ў кітайскіх спажыўцоў", - падкрэслілі ў Мінпраме. Дзякуючы практыцы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва гэтыя СП у Харбіне атрымліваюць падтрымку ад цэнтральных і мясцовых улад у выглядзе субсідый і ўключэння прадукцыі ў сістэму дзяржаўных закупак.

Паводле даных Мінпрама, за 2013 год тавараабарот Беларусі і мацерыковага Кітая склаў $3 289 млн, што на 17,2 працэнта больш, чым у 2012 годзе. Аб'ём беларускага экспарту за гэты ж перыяд склаў $460,1 млн (на 6,3 працэнта больш). Асноўнай экспартнай прадукцыяй былі калійныя ўгнаенні, капралактам, поліаміды, камбайны, кар'ерныя самазвалы, трактары, інтэгральныя мікрасхемы, запчасткі для аўтамабіляў і трактароў, шыны. У цэлым Кітай з'яўляецца адным з найбольш важных для Беларусі гандлёва-эканамічных партнёраў. Па выніках мінулага года гэта краіна заняла трэцяе месца сярод дзяржаў па-за СНД па аб'ёме тавараабароту.

Кітайская дэлегацыя на чале з сакратаром партыйнага камітэта Кампартыі Кітая горада Сюйчжоу (правінцыя Цзянсу) Цаа Сінь Пінам па 18 красавіка плануе наведванне некалькіх прадпрыемстваў Мінпрама, уключаючы МТЗ, "Амкадор" і "Гомсельмаш".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі