Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Кст 2012

Беларусь і Кітай падпісалі рамачнае пагадненне аб фінансаванні першай чаргі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку

30 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай падпісалі рамачнае пагадненне аб фінансаванні першай чаргі будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Гэты дакумент заключаны па выніках праведзенагасёння ў Мінску 13-га пасяджэння беларуска-кітайскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня беларускай часткі камісіі намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік і старшыня кітайскай часткі камісіі намеснік міністра камерцыі Цзян Яапін падпісалі падагульняючы мемарандум па выніках пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, а таксама пратакол першага пасяджэння міжурадавага каардынацыйнага савета Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

Сёння падпісаны таксама дакумент аб намерах па закупцы кітайскай кампаніяй Sumstar Group Corp. прадукцыі адкрытага акцыянернага таварыства "Гродна Азот" (капралактаму і поліаміду-6) на агульную суму $38 млн.

Пятым падпісаным па выніках пасяджэння камісіі дакументам стаў пратакол аб намерах інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва па пытанню вытворчасці сістэмы электрапрывода пераменна-пераменнага току для кар'ерных самазвалаў БелАЗ.

Падводзячы вынікі праведзенага пасяджэння, сустаршыні міжурадавай беларуска-кітайскай камісіі ў цэлым станоўча ацанілі ўзровень і дынаміку развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных і крэдытна-інвестыцыйных адносін за перыяд пасля папярэдняга пасяджэння камісіі. Яны адзначылі істотны імпульс да развіцця двухбаковых адносін у сферы ўзаемнага гандлю і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Намечаны таксама канкрэтныя перспектывы далейшага развіцця ўзаемавыгадных кантактаў.

Бакі дамовіліся правесці 14-е пасяджэнне камісіі ў 2013 годзе ў Пекіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі