Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Снж 2014

Беларусь і Кітай абмяркоўваюць стварэнне СП па выпуску грузавых аўтамабіляў

24 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай абмяркоўваюць тэму стварэння СП па выпуску грузавых аўтамабіляў у г.Ляньюньган правінцыі Цзянсу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Гэтыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі ў час наведвання 22-23 снежня генеральным консулам Беларусі ў Шанхаі Валерыем Мацэлем гэтага кітайскага горада і сустрэчы з намеснікам старшыні народнага ўрада Ляньюньгана Дун Чунькэ. Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі вылучанага старшынёй КНР Сі Цзіньпінам праекта стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху, што злучае марскі порт Ляньюньган і еўрапейскі порт Ратэрдам.

Адбыўся таксама абмен меркаваннямі па пытаннях магчымага інвесціравання ляньюньганскіх кампаній у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.

Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі візіту дэлегацыі г.Ляньюньган у Беларусь у 2015 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс