Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Sep 2014

Беларусь і Казахстан абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння ў прамысловай кааперацыі і касмічнай сферы

18 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне прамысловай кааперацыі і ўзаемадзеяння ў касмічнай сферы. Гэтыя тэмы ў ліку іншых разглядаліся на адзінаццатым пасяджэнні міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое 17 верасня прайшло ў г.Талдыкарган, паведамілі БЕЛТА ў МЗС.

Беларускую дэлегацыю ўзначальваў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы. У ходзе пасяджэння абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў галінах паставак тэхнікі, сельскай гаспадаркі, транспарту і лагістыкі, праектавання і будаўніцтва, міжрэгіянальных і навукова-тэхнічных кантактаў, а таксама ў гуманітарнай сферы.

Акрамя таго, разгледжаны ход выканання плана сумесных мерапрыемстваў на 2014-2016 гады па рэалізацыі Праграмы эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан на 2009-2016 гады (дарожная карта развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2014-2016 гады).

У час работы камісіі таксама адбыўся форум з удзелам дзелавых колаў Беларусі і Казахстана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі