Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Снж 2013

Беларусь і японская карпарацыя Toray Industries, Inc. маюць намер наладзіць інвестыцыйнае ўзаемадзеянне

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў і выканаўчы віцэ-прэзідэнт японскай карпарацыі Toray Industries, Inc. Эйза Танака абмеркавалі магчымасці тэхналагічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі з гэтай японскай кампаніяй, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дасягнута дамоўленасць аб прадметнай прапрацоўцы варыянтаў супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці вугляродных валокнаў, а таксама ў сферы ачысткі вады, у тым ліку з выкарыстаннем тэхналогій беларускіх распрацоўшчыкаў.

Toray Industries, Inc. - транснацыянальная японская карпарацыя, якая спецыялізуецца на вытворчасці прамысловых тавараў на аснове тэхналогій арганічнай і палімернай хіміі, а таксама біяхіміі. У апошнія гады карпарацыя пачала развіваць новыя напрамкі бізнесу, такія як водаачыстка, кампазіцыйныя матэрыялы, фармацэўтыка, медыцына, інфармацыйныя тэхналогіі, электроніка. Група Toray Industries складаецца з 232 кампаній, з якіх 133 зарэгістраваны за мяжой. Аб'ёмы продажаў у 2012 годзе дасягнулі 1592 млрд. іен (каля $15 млрд.).

Акрамя таго, адбылася сустрэча Сяргея Рахманава са старшынёй савета дырэктараў і прэзідэнтам японскай кампаніі Fast Retailing Co. Ltd. Тадашы Янаем. Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне лёгкай прамысловасці, а таксама задзейнічання транзітных магчымасцей Беларусі пры пастаўках прадукцыі еўрапейскіх прадпрыемстваў Fast Retailing у Расію.

Fast Retailing Co. Ltd. - вядучы міжнародны японскі холдынг у сферы рознічнага гандлю, займаецца дызайнам, вытворчасцю і продажам шасці брэндаў адзення, найбольш вядомым з якіх з'яўляецца Uniqlo. У 2012 годзе аб'ёмы продажаў холдынгу дасягнулі 928 млрд. іен (каля $10 млрд., чацвёртае месца ў свеце сярод кампаній, якія займаюцца рознічным продажам адзення).

Вывучаецца магчымасць размяшчэння на прадпрыемствах канцэрна "Беллегпрам" заказаў для вытворчасці адзення і іншай прадукцыі для сетак магазінаў Fast Retailing.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі