Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Сак 2014

Беларусь і французскі рэгіён Брэтань дамаўляюцца аб эканамічным узаемадзеянні

31 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка 27-28 сакавіка наведаў французскі рэгіён Брэтань, дзе абмеркаваў перспектывы развіцця беларуска-французскага рэгіянальнага супрацоўніцтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Парыжы.

Павел Латушка сустрэўся з кіруючым дырэктарам арганізацыі Bretagne Commerce International Вінсэнам Шамарэ, а таксама з прэзідэнтам ГПП горада Рэн Эмануэлем Танье. На перагаворах з прадстаўнікамі вядучых арганізацый рэгіёна, якія аб'ядноўваюць амаль 30 тыс. прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, адбылося абмеркаванне перспектыўных напрамкаў развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з рэгіёнам Брэтань. З французскага боку была выказана зацікаўленасць у прадастаўленні базавай інфармацыі аб магчымасцях развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю для французскіх кампаній рэгіёна.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб правядзенні восенню 2014 года прэзентацыі магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з рэгіёнам Брэтань на базе арганізацыі Bretagne Commerce International. Прэзентацыя будзе арганізавана пасольствам Беларусі ў Францыі.

Павел Латушка таксама наведаў прадпрыемства "МХ", размешчанае ў горадзе Асінье, якое вырабляе сельскагаспадарчае абсталяванне і супрацоўнічае з дылерам ВА "МТЗ" у Францыі. Адбылося абмеркаванне магчымасцей стварэння сумеснай вытворчасці на тэрыторыі Беларусі з прыцягненнем французскіх тэхналогій і інвестыцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі