Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2011

Беларусь і Чэхія будуць пашыраць супрацоўніцтва ў транспартнай сферы

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб супрацоўніцтве Беларусі і Чэхіі ў транспартнай сферы ішла размова 26 жніўня на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна з генеральным дырэктарам чэшскай кампаніі АŽD Praha s.r.o. Здэнекам Хрдле. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва чэшскай кампаніі з арганізацыямі Беларускай чыгункі ў сферы вытворчасці і пастаўкі абсталявання, праграмнага забеспячэння для сігналізацыі, аўтаматызацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі.

Чэшскі бок высока ацаніў набыты вопыт і значны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва. Таксама была выказана зацікаўленасць у далейшым паглыбленні беларуска-чэшскага ўзаемадзеяння.

Кампанія AŽD Praha s.r.o. з'яўляецца вядомым на сусветным рынку вытворцам засцерагальнай, тэлекамунікацыйнай, інфармацыйнай і аўтаматызаванай тэхнікі ў галіне рэйкавага і аўтамабільнага транспарту.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі