Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Лют 2014

Беларусь і Чэхія ў 2013 годзе дасягнулі рэкордных паказчыкаў узаемнага гандлю

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Чэхія ў 2013 годзе дасягнулі рэкордных паказчыкаў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння за ўсе гады супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Чэхіі Васіль Марковіч.

"У 2013 годзе адзначаны самыя лепшыя паказчыкі эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Чэхіяй за ўсе гады двухбаковага супрацоўніцтва - па тавараабароце, экспарце (без уліку нафтапрадуктаў і ўгнаенняў) і імпарце тавараў, экспарце паслуг і па прыцягненні чэшскіх інвестыцый, уключаючы прамыя", - сказаў дыпламат. Аб'ём двухбаковага гандлю за мінулы год склаў амаль $600 млн і ў параўнанні з 2012 годам павялічыўся на 3,5 працэнта, а адносна ўзроўню тавараабароту 2009 года - узрос у два разы.

Беларускі экспарт у Чэхію ў мінулым годзе знізіўся на 26,5 працэнта да $95,8 млн. "Асноўны ўплыў на зніжэнне агульнага аб'ёму экспарту аказаў спад паставак нафтапрадуктаў. Пры гэтым аб'ём экспарту ў Чэхію без уліку нафты, нафтапрадуктаў, азотных і калійных угнаенняў склаў у 2013 годзе $84,3 млн, перавысіўшы на $10,5 млн, або 14,2 працэнта, даныя 2012 года", - растлумачыў Васіль Марковіч. Імпарт з Чэхіі ў Беларусь дасягнуў амаль $500 млн, тэмп росту - 112,4 працэнта. Сальда ўзаемнага гандлю для Беларусі склалася адмоўнае, гэта абумоўлена рэалізацыяй у 2013 годзе ў краіне шэрага буйных інвестыцыйных праектаў і павелічэннем прытоку чэшскіх інвестыцый у Беларусь, падкрэсліў пасол.

"Беларуская і чэшская статыстыкі адрозніваюцца, паколькі чэхі пры разліку паказчыкаў улічваюць краіну-вытворцу тавараў,якія паступаюць на рынак. Так, паводле даных Чэшскага статыстычнага ўпраўлення, тавараабарот з Беларуссю ў 2013 годзе склаў $608,8 млн і знізіўся на 2,1 працэнта ў параўнанні з 2012 годам. Экспарт беларускіх тавараў у Чэхію дасягнуў, паводле іх даных, $123,5 млн і павялічыўся на 56,3 працэнта. Гэты паказчык на $27,7 млн большы ў параўнанні з данымі беларускай статыстыкі", - паведаміў Васіль Марковіч.

Аналізуючы структуру беларускага экспарту тавараў у Чэхію, кіраўнік дыппрадстаўніцтва адзначыў, што асноўнымі экспартнымі пазіцыямі ў гэту краіну з'яўляюцца калійныя ўгнаенні, дрот з нелегіраванай сталі і чорных металаў, комплексныя сінтэтычныя ніці, металаканструкцыі і профілі алюмініевыя, ізаляваныя правады, кабелі, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, сельгасмашыны, трактары і запасныя часткі да іх, соль, ільняныя вырабы, шкловалакно, нафтапрадукты, лесапрадукцыя і іншыя тавары. Калійных угнаенняў пастаўлена ў мінулым годзе на чэшскі рынак амаль на $11 млн, дроту з нелегіраванай сталі - амаль на $10 млн, скручанага дроту з чорных металаў - на $8,6 млн.

Акрамя таго, у 2013 годзе арганізаваны пастаўкі па 51 новай таварнай пазіцыі на $5,4 млн, пры гэтым спынены пастаўкі па 46 пазіцыях. "Гэта звязана з пераарыентацыяй экспарту асобных прыбораў, апаратаў, медыцынскай мэблі, хімічных тавараў у іншыя краіны. Эфектыўнасць гэтай дыверсіфікацыі склала плюс $4,2 млн", - растлумачыў пасол.

Паводле інфармацыі дыпламата, у мінулым годзе актыўна развіваліся міждзяржаўныя і міжведамасныя кантакты ў эканамічнай сферы. У Празе праведзена пятае пасяджэнне Беларуска-чэшскай змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Таксама было арганізавана 30 узаемных візітаў дэлегацый дзелавых колаў, а па ініцыятыве беларускай дыпмісіі для чэшскіх бізнесменаў праведзены бізнес-прэзентацыі і семінары па развіцці супрацоўніцтва з краінамі Мытнага саюза, АЭП і ЕўрАзЭС.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Чэхіяй устаноўлены 5 студзеня 1993 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі