Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Чэр 2012

Беларусь і Башкортастан дамовіліся аб стварэнні холдынгаў у хімічнай і шкляной прамысловасці, станкабудаванні

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Башкортастан дамовіліся аб стварэнні сумесных холдынгаў у хімічнай і шкляной прамысловасці, станкабудаванні. Аб гэтым заявіў 14 чэрвеня журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па выніках перагавораў з прэзідэнтам Рэспублікі Башкортастан Расійскай Федэрацыі Рустэмам Хамітавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час перагавораў бакі абмеркавалі перспектыўныя праекты на 3-5 гадоў і больш далёкую перспектыву. У прыватнасці, Беларусь і Башкортастан дамовіліся аб істотным развіцці партнёрства ў галіне хімічнай прамысловасці. У Башкортастане паспяхова функцыянуюць прадпрыемствы гэтага профілю, ствараюцца сучасныя тэхналогіі і прадукцыя, запатрабаваная і ў Беларусі. "Прэзідэнтам Башкортастана была прапанавана ідэя па удзелу Беларусі ў хімічных і нафтагазавых холдынгах, якую яны ў бліжэйшы час будуць рэалізоўваць, - расказаў Міхаіл Мясніковіч. - Мы будзем прапрацоўваць удзел Беларусі ў такіх праектах як інвестара і аднаго з актыўных партнёраў". Башкортастан у сваю чаргу праяўляе цікавасць да ўдзелу ў праектах хімічнай прамысловасці Беларусі.

Бакі дамовіліся і аб супрацоўніцтве ў сельскай гаспадарцы. Плануюцца сумесныя работы ў насенняводстве, а таксама па распрацоўцы і стварэнню сістэм машын па вытворчасці зерня. Акрамя таго, у бліжэйшыя 1-2 гады з удзелам Беларусі ў Башкортастане будуць пабудаваны насенняводчыя заводы. Яны дапамогуць не толькі закрыць патрэбнасці ўнутранага рынку, але і развіваць экспарт.

У якасці яшчэ аднаго прыярытэту для супрацоўніцтва названа шкляная прамысловасць. Бакі плануюць прапрацаваць пытанне аб стварэнні сумеснага холдынга ў гэтай галіне, каб аб'яднаць намаганні і арганізаваць работу як на ўласных рынках, так і на замежных. "Стварыўшы сумесны холдынг, аб чым мы дамовіліся, мы можам значна рушыць наперад і не ствараць канкурэнцыю адзін аднаму як на ўнутраным рынку, так і на рынках трэціх краін", - упэўнены прэм'ер-міністр. На яго думку, у бакоў ёсць усе магчымасці і для фарміравання холдынга ў сферы станкабудавання.

Міхаіл Мясніковіч таксама расказаў, што ў час перагавораў дасягнута дамоўленасць аб сумесных падыходах па будаўніцтву ў Беларусі завода кальцыніраванай соды магутнасцю  300 тыс.т з перспектывай яе павелічэння да 600 тыс.т. Гэта сфера для Беларусі новая, і Башкортастан гатовы аказаць інжынірынгавую падтрымку на першым этапе рэалізацыі праекта, каб ён не прабуксоўваў. Інвестыцыі для будаўніцтва новага завода ў Беларусі ёсць.

Кіраўнік урада падкрэсліў неабходнасць развіцця супрацоўніцтва паміж бакамі на рэгіянальным узроўні, і тут найбольшая цікавасць да праектаў па стварэнню аграгарадкоў, малочнатаварных ферм.

Асобна былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння на рынку малочнай прадукцыі. "Мы моцныя ігракі на гэтым рынку і можам скаардынаваць свае дзеянні, працаваць на адну мэту і атрымліваць прыбытак", - лічыць Міхаіл Мясніковіч.

Многія з намечаных бакамі праектаў могуць быць запушчаны ўжо ў гэтым годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі