Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліс 2012

Беларусь і Бангладэш плануюць стварыць сумесныя прадпрыемствы па перапрацоўцы бульбы і малака

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Бангладэш плануюць стварыць сумесныя прадпрыемствы па глыбокай перапрацоўцы бульбы і перапрацоўцы і вытворчасці малочнай прадукцыі. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам візіту ўрадавай дэлегацыі ў Індыю, Бангладэш і Казахстан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра паведаміў, што ў ходзе візіту прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў Бангладэш было падпісана 18 міжнародных дагавораў, якія датычацца практычна ўсіх сфер узаемадзеяння. "За мінулыя 20 гадоў дыпламатычных пагадненняў Беларусі з Бангладэш было падпісана ўсяго толькі чатыры двухбаковыя дакументы", - адзначыў ён.

Былі дасягнуты дамоўленасці аб стварэнні двух сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі Бангладэш - па глыбокай перапрацоўцы бульбы, перапрацоўцы і вытворчасці малочнай прадукцыі. Прыняты рашэнні прапрацаваць пытанні аб стварэнні зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі.

ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" падпісала мемарандум аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў галіне паставак калійных угнаенняў. "Бакамі ўзгоднены аб'ёмы паставак для дзяржаўнага і прыватнага сектара на бліжэйшыя два гады, гэтыя аб'ёмы складуць да 1 млн.т угнаенняў у год. Акрамя таго, прынята рашэнне пашырыць лагістычную інфраструктуру для паставак калійных угнаенняў, для гэтага плануецца пабудаваць склад для захоўвання на 50 тыс.т угнаенняў у адным з партоў Бангладэш", - паведаміў Сяргей Алейнік.

Мінскі трактарны завод і бангладэшская кампанія падпісалі кантракт на пастаўку пробнай партыі трактароў. "З улікам вялікай ёмістасці рынку Бангладэш і вялікай патрэбнасці мы спадзяёмся, што гэтыя пастаўкі будуць прырастаць", - падкрэсліў намеснік міністра.

У час візіту бакі абмеркавалі магчымасць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і прамысловай вытворчасці, а таксама рэалізацыю ініцыятыў у сферы навукі і адукацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі