Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2012

Беларусь і Азербайджан пашыраюць вытворчую кааперацыю ў машынабудаванні

27 жніўня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан пашыраюць вытворчую кааперацыю ў галіне машынабудавання. Аб гэтым паведамілі па выніках пасяджэння міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка і першы віцэ-прэм'ер Азербайджана Ягуб Эюбаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння азербайджанская дэлегацыя плануе наведаць ААТ "Амкадор" і падпісаць пратакол аб супрацоўніцтве паміж гэтым беларускім прадпрыемствам і Гянджынскім аўтамабільным заводам. Як адзначыў Уладзімір Сямашка, такім чынам з перагаворнай фазы гэтыя два прадпрыемствы пераходзяць у фазу рэальнай вытворчай кааперацыі. Сёння на Гянджынскім аўтамабільным заводзе ў Азербайджане дзейнічае зборачная вытворчасць беларускіх трактароў, дзе ў год можа вырабляцца 800 машын. Таксама там збіраюць грузавыя аўтамабілі і тэхніку МАЗа. У мінулым годзе сабрана 650 машынакамплектаў. Сёння Азербайджан мае патрэбу ў яшчэ большай колькасці аўтамабільнай, камунальнай, дарожна-будаўнічай тэхнікі. З гэтай мэтай і намечана развіваць вытворчую кааперацыю з ААТ "Амкадор".

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі лічыць, што неабходна арганізаваць пастаўку тэхналогій, усёй сістэмы навясных прылад да трактароў і аўтамабіляў, камунальнай тэхнікі. Акрамя таго, бакі маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў сферы IT-тэхналогій, у галіне касмічных даследаванняў, нана- і біятэхналогій. Азербайджанскі бок выказаў вялікую цікавасць да работы беларускага Парку высокіх тэхналогій. Бакі вырашылі не пазней за першы квартал наступнага года правесці ў Мінску навукова-тэхнічны форум. "Мы плануем выйсці на канкрэтныя рашэнні, двухбаковыя распрацоўкі, у тым ліку ў галіне касмічных тэхналогій, абмяняцца вопытам, ведамі", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Цяпер у развіцці гандлю паміж Беларуссю і Азербайджанам ёсць спецыфіка. У мінулым годзе тавараабарот перасягнуў $1 млрд. і гэта было дасягнута за кошт паставак нафты. У бягучым годзе гэтай таварнай пазіцыі ўжо няма. Тым не менш, па асноўных таварных пазіцыях гандаль дынамічна развіваецца і прырост складае ад 10 да 20 працэнтаў.

Першы віцэ-прэм'ер Азербайджана Ягуб Эюбаў адзначыў, што пасяджэнне камісіі праходзіць напярэдадні візіту ў Беларусь прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева. "Паміж нашымі краінамі існуюць добрыя, дружалюбныя адносіны не толькі ў галіне эканомікі, але і ў палітыцы, культуры", - сказаў ён.

Наступнае пасяджэнне міжурадавай камісіі бакі дамовіліся правесці ў Баку ў 2013 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі